|
|
У Швейцарскай даліне Гародні прайшло літаратурнае свята. Вакол дома Ажэшкі размясціліся выставы рэдкіх кніг, дакументаў і фотаздымкаў.
Дырэктар абласной навуковай бібліятэкі Лідзія Мальцава кажа, што традыцыйны салон “Пані Эліза запрашае” арганізаваны разам з праектам універсітэта “Жывая гісторыя”:
- Гарадзенцы ўдзячныя пісьменніцы за тое, што яна не толькі напісала творы, якія ведае ўвесь свет, яна была сапраўднай гарадзенкай, якая клапацілася пра людзей, пра дзяцей–сірот, якая рабіла ўсё, каб аднавіць горад пасля пажару. Мы выставілі ўсе матэрыялы з фонду бібліятэкі, якія датычацца жыцця і творчасці Ажэшкі, а таксама з прыватных калекцый.
Прадстаўнікі праекта “Жывая гісторыя” вывесілі вялікія фотаздымкі часоў Ажэшкі, якія адлюстроўваюць тую эпоху на яе вуліцы.
Насупраць Дом-музея Элізы Ажэшкі была арганізавана гадзіна дэкламавання вершаў мясцовымі паэтамі і празаікамі. У двары праводзіліся конкурсы для дзяцей.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава