|
|
Мінулым летам, то бок амаль год таму, “ПрайдзіСвет” выпусціў дзіцячы нумар і з таго часу паспеў засумаваць па ўсіх гэтых добрых і не вельмі казках і гісторыях, якія можна чытаць ноччу пад коўдрай, пакуль бацькі мірна спяць. Але адсутнасць у планах дзіцячых нумароў — зусім не нагода нічога такога не перакладаць, лічыць “ПрайдзіСвет” і ахвотна далучаецца да святкавання 1 чэрвеня, Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Безумоўна, абараніць дзіця з дапамогай электроннай публікацыі трошкі складаней, чым, напрыклад, з дапамогай важкай таміны кілаграмы на два. Тым не менш гісторыя пра Сланяня можа даць любому дзіцяці карысную параду пра тое, як можна ўратавацца ад небяспекі хобатам і дзе гэты хобат здабыць. Ну а шведскія казкі — гэта ўвогуле ўніверсальны сродак самаабароны: некаторыя такія страшныя, што іх можна расказваць злачынцам у якасці пакарання. Аднак сёння ж свята, таму ніякіх жахаў — а толькі прынцэсы і шчаслівыя развязкі!
Прыемнага чытання!
Рэд’ярд Кіплінг. Казка пра Сланяня
Варанянка. Шведская народная казка
Каціны начальнік, або Прынцэса з Катаграда