Бюст Максіма Багдановіча ў дар музею

Бюст Максіма Багдановіча ў дар музею


Гарадзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча атрымаў падарунак ад філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Гародні - бюст класіка нацыянальнай паэзіі ў выкананні знанага гарадзенскага мастака і скульптара Алеся Ліпеня.

Перадача бюста – даніна памяці скульптару, які быў доўгія гады беларускай душой Гародні. 30 траўня – дзень ягонай памяці, кажа дырэктар музея Святлана Рапецкая.

- Гэта вельмі знакавы момант для нас, такім чынам мы не толькі ўшаноўваем памяць Алеся Ліпеня, але як бы вяртаем Максіма Багдановіча ў нашыя родныя сцены. Спадзяюся, што бюст зойме пачэснае месца ў нашым музеі.

Гіпсавы бюст Максіма Багдановіча пасля рэстаўрацыі, на думку Святланы Рапецкай, зойме месца ў экспазіцыі музея.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя