|
|
Ініцыятыва прызнана ўдалай і будзе працягвацца. Пра гэта сказаў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
- Мы думаем набраць новы курс навучэнцаў на наступны год у нашую школу. І можа з’явіцца ў нас другі курс, таму што многія навучэнцы, якія былі сёлета, выказалі жаданне працягваць вучобу далей. Праграму крыху зменім - будуць не толькі майстар-класы і семінарскія заняткі, але яшчэ і практычныя заняткі.
Школа маладога пісьменніка была створана ў мінулым годзе пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У ёй выкладалі Валянцін Акудовіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў. Сёлета дыпломы аб заканчэнні атрымалі 21 празаік, паэт ды перакладнік.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск