А. Галіцкі: Мы асуджаем рэпрэсіі беларускага рэжыму
Сёння прэзідыум камісіі замежных справаў Сейма Польшчы правёў экстраннае паседжанне прысвечанае апошнім падзеям у Беларусі.
Аднагалосна была прынятая заява, якая ацэньвае вынікі прэзідэнцкіх выбараў, як несапраўдныя, а таксама асуджае разгон дэманстрацыі ў Менску і затрыманне кандыдатаў у прэзідэнты.
Як паведаміў старшыня камісіі – Анджэй Галіцкі, прынятае сёння становішча падтрымлівае заклік да аказання падтрымкі і дапамогі беларускай апазіцыі і незалежным сродкам масавай інфармацыі.
- Наша пазіцыя, якую мы падкрэсліваем, наш заклік аказваць дапамогу ўсім дэмакратычным арганізацыям, а таксама незалежным СМІ, якія могуць ці павінныя быць чутныя ў Беларусі. Мы таксама патрабуем вызвалення ўсіх арыштаваных, і перад усім жорстка асуджаем рэжым, які вярнуўся да рэпрэсіяў.
Як адзначыў Анджэй Галіцкі бліжэйшымі днямі адбудзецца паседжанне камісіі замежных справаў у поўным складзе, на якім будзе прадстаўленае становішча міністра замежных спраў Польшчы адносна сітуацыі ў Беларусі. Не выключана, што ўжо на пачатку будучага году польскі сойм прыме адмысловую рэзалюцыю прысвечаную сітуацыі ў Беларусі.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.
Фота gazeta.pl