У Беластоку - фінал "Беларускай песні 2013"

У Беластоку - фінал "Беларускай песні 2013"


У Бельску Падляшскім прайшоў фінал музычнага конкурса "Беларуская песня 2013" для дзяцей. Вучні з пачатковых школаў і гімназяў, якія змаглі перамагчы ў раённых этапах, сёння з’ехаліся ў Бельскі дом культуры.

Як адзначыла кіраўнік музычнага гуртка са школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку Аля Камінская, для дзецей магчымасць выступу на сцэне і спаборніцтвы ў конкурсе вельмі важныя.

- Дзеці рыхтуюцца. Хочуць добра выступіць, паказаць, што ўмеюць спяваць, што ведаюць нашую беларускую мову. І гэтая "Беларуская песня" патрэбная, бо некалі я таксама ў дзяцінстве пачынала з "Беларускай песні", а ўжо маю 49 гадоў. Так што гэты конкурс даўно-даўно пачаўся.


У конкурсе бралі ўдзел дзеці і моладзь з дзіцячых садкоў, пачатковых школаў і гімназіяў цэлага Падляшша. Арганізатарам фестывалю ўжо 40 гадоў з’яўляецца Беларускае грамадскае культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота 1-4.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя