|
|
Кніга Галіны Каржанеўскай натхняе захоўваць памяць пра час
Кніга Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…” прэзентавана ў Менску. Яна складаецца з вершаў, нарысаў ды ўспамінаў сваякоў і суседзяў аўтаркі. І, як паказвае рэакцыя чытачоў, натхняе захоўваць памяць пра час, які сыходзіць.
Пра гэта казала на прэзентацыі вучоны сакратар Музею гісторыі беларускай літаратуры Ірына Шматкова:
- Я асабіста прыйшла да высновы, што трывалая сувязь з роднай вёскай захоўваецца тады, калі там жывуць бацькі. Але сапраўды непарыўнай яна становіцца тады, калі бацькі пахаваныя ў роднай зямлі. Мяне асабіста кніга натхніла на тое, каб занатаваць гісторыю маёй роднай вёскі.
У мінулым годзе Галіна Каржанеўская пахавала маці. Бацькам яна прысвяціла адны з самых кранальных радкоў сваёй кнігі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск