Прэзэнтацыя Kamunikat.org у Гомелі і Магілёве


6 чэрвеня ў Гомелі, у парк-гатэлі «Замкавы» (вул. Гагарына 6), а 7 чэрвеня — у Магілёве (Цэнтр «Кола», зав. Чкалава 16) пройдуць сустрэчы з стваральнікамі інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат».

У праграме вечару:
Прэзентацыя інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.
Прагляд фільма Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.
Выступы гасьцей вечару:
Барыс Пятровіч (Сачанка) – Старшыня Саюза Беларускіх Пісьменнікаў
Віктар Шалкевіч – бард, шоўмэн, акцёр Гарадзенскага тэатра лялек.

Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org - гэта:
• тысячы кніг ў электронным варыянце.
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і з-за мяжы
• класіка і сучаснае беларускай літаратуры.
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы.
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа.
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету.
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа.
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90. гадоў ХХ стагоддзя.
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў
• раздзел "Што новага", а ў ім – навінкі беларускага выдавецкага рынку.
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету.
Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org – адзіная ў сеціве так багатая скарбніца разнастайных беларускіх электронных матэрыялаў.

Крыніца: Kamunikat.org