|
|
Са Слаўгарада прыйшла прыемная навіна: Беларускі рэспубліканскі Савет ветэранаў уганараваў званнем “Ганаровы ветэран” паэта-франтавіка, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова.
На ўрачыстым пасяджэнні адпаведны знак спадару Шкірманкову ўручыў старшыня Слаўгарадскага Савета ветэранаў Анатоль Мартынаў. У сваім слове творца выказаў удзячнасць за ўзнагароду, паабяцаўшы і надалей аддаваць усе свае сілы і талент роднай Беларусі.
Паэт выказаў жаданне, каб ягоныя веды і досвед больш шырока выкарыстоўваліся ў справе патрыятычнага выхавання і ўручыў сваю кнігу вершаў “Пад прысягай сумленню” старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Паўлу Найдзёну.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Аўтар фота Уладзімір Рыжанкоў