|
|
Гарадзенскае выдавецтва “Юрса-прынт” выдала кніжку краязнаўца Івана Будніка ”Да падзеяў 1863 – 64 гадоў на Гарадзеншчыне”.
На падставе архіўных дакументаў аўтар узнавіў падзеі тых гадоў. Напісаць кніжку былога настаўніка прымусіла ўсведамленне, што шмат нашых суайчыннікаў ня ведаюць сапраўднай гісторыі паўстання.
- На адной з нарадаў мне давялося пачуць такое меркаванне: “Хто такі Кастусь Каліноўскі? Мы ведаем, што Пётр Машэраў – гэта выдатны беларус. Пётр Дзеншчыкоў таксама вядомы на Гарадзеншчыне, а Кастусь Каліноўскі – хто ён такі? Буржуазны нацыяналіст, які выступаў супраць Расіі".
Падзеі паўстання 1863 года разглядаюцца ў межах сучаснага Гарадзенскага раёна. Аўтар хацеў абмежавацца рэгіянальнай гісторыяй, для таго, каб выявіць забытыя імёны паўстанцаў, якія змагаліся за волю нашае краіны.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня