|
|
Тэатр “Крылы Халопа” пакажа сваё мастацтва ў Даніі
Незалежны берасцейскі тэатр “Крылы Халопа” прадставіць Беларусь у Даніі. З 30 траўня па 9 чэрверня яны запрошаныя да ўдзелу ў міжнародным жаночым фестывалі TRANSIT, які ладзіцца ў "Odin Teatret".
Рэжысёр тэатра “Крылы Халопа” Аксана Гайко лічыць, што беларускім незалежным тэатрам варта часцей паказваць сваё майстэрства за мяжою:
- Будзем прадстаўляць нашу краіну за мяжой. У нас, наогул, з тэатральным мастацтвам не вельмі добра: і тэатраў мала, і пра альтэрнатыўныя тэатры і гаварыць не даводзіцца – гэта лічаныя адзінкі. Любое з’яўленне беларускага тэатра на прадстаўнічым фестывалі – гэта крута!
На фестывалі берасцейскі тэатр плануе паказаць свой спектакль “Званіць. Ляцець” па творам Данііла Хармса і зрабіць прэ’еру пастаноўкі “Чарнобыль”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtual.brest.by