|
|
ТБМ рыхтуе да выпуску слухачоў беларускіх курсаў
“Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” рыхтуе да выпуску слухачоў беларускіх курсаў.
Сёння ў іх апошні занятак. Як зазначыў старшыня грамадскага таварыства Алег Трусаў, «у час курсаў дзеці змаглі абагаціць свае веды пра Беларусь, спазнаць акалічнасці мовы, стаць аматарамі беларускай літаратуры». «Да ўдзелу ў дзіцячых курсах,- гаворыць Алег Трусаў, - часцяком далучаліся і іх бацькі».
- Курсы ёсць для меншых дзяцей і для большых. Мы вывучаем з імі гісторыю Беларусі, родную мову і літаратуру. Жадаючых хапае, прытым курсы бясплатныя, грошы за гэта мы не бяром. Часам і бацькі ходзяць разам з дзеткамі і слухаюць нашыя лекцыі. Іх чытаюць дактары і кандыдаты навук, дзеці вельмі задаволеныя.
Агулам сярод сёлетніх выпускнікоў курсаў - 30 дзяцей рознага ўзросту. На сёння для іх падрыхтавана апошняе заданне - распавесці пра лепшы фільм, на іх погляд, з серыі стужак Белсату “Беларусь у 17 стагоддзі”.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Фота arche.by