Пабачылі свет “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”

Пабачылі свет “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”


Убачыла свет кніга пародыяў гарадзенскага літаратара Янкі Трацяка. Пародыя – жанр паэзіі, на які не кожны паэт наважыцца. Аўтар збіраў свае творы цягам дзесяці гадоў, якія ўтварылі зборнік “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”.

Пад прыцэлам сатырыка апынулася больш за тры дзясяткі асобаў, якіх сам літаратар вельмі паважае.

Кажа Янка Трацяк:

- У кожнага чалавека ёсць такая індывідуальная рыса, якая выдзяляе яго на фоне іншых. Гэтая рыса ў той ці іншай сітуацыі можа выглядаць трохі неардынарнай і становіцца штуршком, каб гэтую рысу падаць у нейкім іншым святле. Я не кажу, што гэта мусіць быць менавіта ў сатырычным святле – можа быць і ў гумарыстычным, з нейкай іроніяй, смехам. Тут ёсць вельмі далікатная мяжа. Галоўнае, каб чалавек не пакрыўдзіўся, а зрабіць гэта вельмі цяжка.

Кніга выдадзена адной з гарадзенскіх друкарняў. Прэзэнтацыя зборніка пройдзе ў арт-галерэі “Крыга” 30 траўня а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя