Гістарычная знаходка палаца Нямцэвічаў

Гістарычная знаходка палаца Нямцэвічаў


У вёсцы Скокі Берасцейскага раёна адкапалі флігелі палаца Нямцэвічаў. Гэтая частка гісторыка-культурнага комплексу датуецца першай паловай ХХ стагоддзя (згодна з афіцыйным архіўным дакументам і гравюрай). Для параўнання: галоўны комплекс быў заснаваны напрыканцы XVIII стагоддзя.

Раскопкамі флігеляў займаецца дацэнт кафедры славянскіх народаў гістарычнага факультэта Берасцейскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Аляксандр Башкоў разам з групай студэнтаў:

- Тут мы бачым, што цудоўна захаваліся падмуркі, падлога. У прынцыпе, даследаванні дадуць магчымасць праектантам узнавіць выгляд і – гэта галоўнае - унутраную канструкцыю будынка. Гэта дазволіць у перспектыве паставіць пытанне пра ўзнаўленне гэтага будынка, які стане неад’емнай часткай усяго комплексу.

Флігелі выконвалі гаспадарчую і адміністрацыйную функцыю. Са словаў Аляксандра Башкова, раскопкі завершацца напрыканцы траўня гэтага года.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя