Абвешчаны конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам”

Абвешчаны конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам”


“Жанчыны – мы разам” – конкурс эсэ пад такою назваю арганізуюць супольна польскі фонд “My razem” ды камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жанчыны з Беларусі і Польшчы, каб падзяліцца сваім досведам змагання з аўтарытарызмам.

Як адзначае старшыня фонду “My razem” Таццяна Іванова, пры дапамозе конкурсу жанчыны з Польшчы і Беларусі маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца.

- Галоўная мэта – прапіхнуць польскіх жанчын, якія маюць досвед “Solidarnośсі Walczącej”. Мы маем знаных жанчын, якія ўжо згадзіліся на супрацу з намі. Напрыклад, Ганна Карней-Лукоўская. А таксама маем досвед жанчын з Беларусі, якія змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі.

Конкурсныя працы трэба выслаць на адрас фонду “My razem” (fundacja@myrazem.eu) да 1 ліпеня. Лаўрэаты конкурсу атрымаюць грашовыя прызы, якія будуць уручаныя ў час міжнародных трохдзённых варштатаў у Вроцлаве. Найлепшыя працы будуць змешчаныя ў публікацыі, якая пабачыць свет напрыканцы 2013 года.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя


Фота myrazem.eu

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя