![]() |
![]() |
Незалежныя назіральнікі Брэста не згодныя з абвешчанымі вынікамі галасавання на Брэстчыне. Паводле назіральнікаў, Аляксандр Лукашэнка не мог атрымаць 81,56%, бо рэдка на якіх участках пераадольваў 50% бар'ер.
Не ўсе скаргі былі прынятыя пасля завяршэння галасавання ўвечар 19 снежня, большая частка адпраўлена на наступны дзень. Адзін з каардынатараў назіральнікаў у Брэсце, Ігар Маслоўскі адзначыў, што яшчэ на сённяшні дзень цяжка казаць аб аб'ектыўных выніках, нават афіцыйных:
- Фактычна не маглі бачыць усё, што адбывалася. Не ўсе участкі былі закрытыя нашымі назіральнікамі, таму не можам казаць аб дакладных лічбах, але там дзе прысутнічалі, то такіх лічбаў не было і блізка. Скаргі не ўсе прымалі 19-га і таму падавалі пасля, цяпер разглядаецца.
Незалежныя назіральнікі, як і дзяржаўныя прадстаўнікі адзначаюць вялікую колькасць прагаласаваўшых супраць усіх па Брэсцкай вобласці - 4,83%.
Поўная гутарка ў далучаным гукавым файле.