|
|
У Бярозе з’явіліся ўлёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Так адрэагавалі неабыякавыя грамадзяне на ўціск на кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які адбывае пакаранне ў калоніі №2 горада Бабруйска.
Адзін з мінакоў, які бачыў улёткі, станоўча выказаўся наконт гэтай акцыі:
-Так, я бачыў, калі праязджаў, развешаныя ўлёткі. Каб хоць нешта прыцягвала ўвагу, бо не вінаваты чалавек сядзіць у турме, хаця б такія акцыі, каб нагадвалі ўладам, што чалавек сядзіць ні за што.
Алесь Бяляцкі арыштаваны ў жніўні 2011 года. Яго асудзілі на 4,5 гады калоніі за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага пераследу сталі рахункі ў банках Літвы і Польшчы, на якія прыходзілі грошы на праваабарончую дзейнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org