|
|
Рэжысёр спектакля літоўка Рамунэ Кудзманайтэ падкрэслівае, што пастаноўка гэта больш пра Беларусь і для беларусаў. Адмыслова для працы над спектаклем рэжысёр вывучала беларускі народны фальклор, які і выкарастала ў сваёй працы.
Рамунэ Кудзманайтэ:
- Не толькі канстатаваць хочацца факт – вось так я бачу, але даць гэтым душам магчымасць – гэта ж мастацтва, тэатр – паднімацца ўверх, задаваць пытанні, пытанні, на якія я магчыма ведаю адказы, але хочацца каб глядач, пакінуўшы глядацкую залу, задумаўся б, напэўна, пра сваю душу, пра свой сэнс жыцця – смелаць і баязлівасць, вось пра гэтыя думкі, якія абрыньваюць троны.
Паводле словаў прадзюсераў спектакля Андрэя Курэйчыка і Андрэя Чорнага, пакуль пастаноўка будзе запатрабаваная гледачом, яна будзе праходзіць на беларускай сцэне.
Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belapan.com