|
|
У Беларусі пройдзе “Еўрапейскі міжкультурны фестываль”
У Беларусі cтартуе “Еўрапейскі міжкультурны фестываль”.
Як паведаміла адна з ініцыятарак мерапрыемства Вольга Стужынская з “Офісу за дэмакратычную Беларусь” з сядзібай у Бруселі, галоўная мэта мерапрыемства - стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялогу і распавесці беларусам пра гісторыю і традыцыі краін-удзельніц Еўразвяза, а таксама дзяржаў, якія ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнёрства”:
- Фестываль будзе праходзіць увесь тыдзень у Менску, Гародні і Гомелі. Будзе некалькі лекцый пра Еўразвяз, таксама будуць самыя розныя прэзентацыі, праграмы, напрыклад, Еўрапейская валанцёрская праграма. Таксама аб’явілі конкурс ірацыянальных прапановаў ад насельніцтва, якія пазней маглі б быць разгледжаны нашымі аналітыкамі і магчыма прапанаваныя ў "Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі".
Арганізатарамі фестывалю апроч “Офісу за дэмакратычную Беларусь” з’яўляецца шэраг беларускіх і міжнародных няўрадавых арганізацыяў, сярод якіх “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі” з Менску.
Фестываль працягнецца да 26 траўня. З прычыны культурніцкага характару мерапрыемства, арганізатары не чакаюць перашкодаў з боку уладаў.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя