Баранавіцкія сябры ТБМ выдалі паштоўку да 175-годдзя Каліноўскага

Баранавіцкія сябры ТБМ выдалі паштоўку да 175-годдзя Каліноўскага


Баранавіцкія сябры суполкі Таварыства беларускай мовы выдалі паштоўку да 175-годдзя з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Паштоўка з выявай Каліноўскага ўжо выдадзена, кажа старшыня суполкі Віктар Сырыца:

- Мы вельмі радыя, што зрабілі такую прыгожую паштоўку таму, што гэты год абвешчаны годам Кастуся Каліноўскага. Цяпер мы маем магчымасць павіншаваць сяброў, сваіх актывістаў, а таксама ўсіх тых, хто любіць сваю гісторыю, ганарыцца ёю, з такой прыгожай, слаўнай датай - 175-мі ўгодкамі дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. 


Па словах Сырыцы, паштоўкі ўжо дасланыя ў Менск, Менскі раён і Полацк. Трэба толькі наклеіць марку, і паштоўка дойдзе да адрасата.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя