Т. Івінскі: Няма добрага выхаду з гэтай сітуацыі

Т. Івінскі: Няма добрага выхаду з гэтай сітуацыі


Свой каментар пра нядаўнія падзеі ў Мінску даў польскі дэпутат ад Саюза левых дэмакратаў, віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў, Тадэвуш Івінскі.

– Зараз усім бачна як недэмакратычнай з’яўляецца ўлада ў Мінску і Аляксандр Лукашэнка, з якім я пазнаёміўся асабіста 14 гадоў таму, калі кіраваў я дэлегацыяй ад Парляменцкай асабмлеі Рады Еўропы на рэферэндум па пытаннях зменаў у канстытуцыі. Вярнуўшыся ў Страсбург я выступіў з пастулатам завесіць статус Беларусі як спецыяльнага госця Рады Еўропы. Па сённяшні дзень Беларусь разам з Косавам не належыць да Рады Еўропы з увагі на парушэнні ў галіне правоў чалавека. Я, як віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў, магу сказаць, што праз дзве гадзіны збярэмся і зробім заяву, у якой асудзім масавыя арышты ўдзельнікаў дэманстарцыі і шасці кандыдатаў у прэзідэнты.

Гэтая сітуацыя – сур’ёзны выклік, на які няма добрага адказу, таму што некалькі гадоў Рада Еўропы падтрымлівала дыялог з Беларуссю. Быў гэта адзіны форум, на які час ад часу прыязджалі прадстаўнікі беларускай апазіцыі і беларускіх улад. Рада Еўропы і Еўрапейскі Саюз многія гады спрабавала спіхаць Лукашэнку ў ізалацыю, але не хацела ў тую ізалацыю спіхаць беларускае грамадства...

Поўнае выказванне ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Гутарыў Зміцер Косцін, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя