|
|
Калёнія Варбурга павінна стаць культурным цэнтрам Берасьця, а не супэрмаркетам
Берасьцейскія ўлады зьнішчаюць калёнію Варбурга –драўляны габрэйскі раён у гістарычным цэнтры горада.
Назва гэтага квартала паходзіць ад імя Фэлікса Варбурга – кіраўніка амэрыканскай кампаніі “Джоінт”, які прыняў рашэньне аб выдзяленьнi грошай на будоўлю дамоў для бедных сем’яў габрэяў, якія пацярпелі ў выніку Першай сусьветнай вайны.
У абарону калёніі выступае берасьцейская інтэлігенцыя. Сёньня наш госьць – урбаніст зь Берасьця Ірэна Лаўроўская, якая выступае ініцыятарам ня толькі захаваньня, але й новага жыцьця калёніі Варбурга.