Берасце запрашае на “Ноч музеяў”

Берасце запрашае на “Ноч музеяў”


Прыйсці на “Ноч музеяў” запрашаюць у Берасці. Яна пройдзе 18 траўня - ў Міжнародны дзень музеяў. Сёлета свята завітае ў археалагічны музей “Бярэсце”, музей гісторыі горада, Берасцейскі абласны краязнаўчы музей і музей “Выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў”.

Запрашае на “Ноч музеяў” адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Святлана Шчэрба:

- Мерапрыемства ў гэтым годзе мае свой дэвіз - “Адкрыццё”. У гэтым годзе да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” далучаецца два музея, музей “Бярэсце” і Музей гісторыі Берасця, мы не ўдзельнічалі яшчэ ні разу. Перадусім гэта будзе выстава-экскурсія, бо мы ходзім па горадзе і нам падаецца, што мы ўсё ведаем. Атрымаўшы заданне і прайшоўшы з ім па горадзе, мы можам звярнуць увагу на тое, што не заўважаем.

У праграме шматлікія выступы музыкаў, прэзентацыі творчых праектаў, выстава-спектакль, сярэднявечныя гульні, майстар-класы, рыцарскія бугурты, квест-экскурсія ды шмат чаго іншага.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestcity.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя