Ля Акрэсціна людзі шукаюць родных і сяброў

Ля Акрэсціна людзі шукаюць родных і сяброў


Барыс Гарэцкі: Знаходжуся побач з турмой на вуліцы Акрэсціна. За сённяшні дзень тут пабывалі ўжо сотні чалавек - бацькі і сябры затрыманых.

Яны спрабуць перадаць перадачы і даведацца пра лёс сваіх дзяцей і паплечнікаў. Супрацоўнікі турмы вывесілі абмысловыя спісы, аднак не ўсе затрыманыя ёсць у гэтых спісах і спісы ўвесь час змяняюцца. Прысутныя перадаюць арыштаваным цёплыя рэчы і сродкі асабістай гігіены. Аднак супрацоўнікі вязьніцы вельмі непрыязна ставяцца да гэтага, прымаюць толькі па некалькі чалавек у дзень. І некаторыя з бацькоў ужо другі дзенть стаяць на марозе ў чэргах. Увесь час з турмы на Акрэсціна аўтазакі адвозяць людзеў таксама і ў Жодзінскае СІЗО.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя