|
|
Гран-пры фестываля “Лялькі над Нёманам” у берасцейскага тэатра лялек
Гран-пры ў намінацыі за лепшы спектакль атрымаў берасцейскі тэатр лялек. Такую ўзнагароду яны прывезлі з міжнароднага свята-фестываля“Лялькі над Нёманам”. Ён праходзіў з 10 па 13 траўня ў Гародні. Берасцейскі лялечны тэатр падараваў гледачам спектакль для дарослых “Месяц Сальеры”.
Рэжысёр тэатра Зміцер Нуязін лічыць, што такая ўзнагарода – гэта адзнака дзейнасці ўсяго тэатральнага калектыву:
- Для нас такая ўзнагарода – ўжо чарговая ў шэрагу некалькіх дзясяткаў узнагарод. Гран-пры за лепшы спектакль і за лепшую мужчынскую ролю сведчаць пра ўзровень нашага тэатра. Гэта чарговая высокая адзнака работы ўсяго вялікага калектыва.
У фестывалі прынялі ўдзел 12 калектываў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. Пераможцы былі абраныя ў намінацыях “Лепшы спектакль”, “Лепшая рэжысура”,”Лепшая мужчынская і жаночая ролі”, “Лепшы кампазітар” і “Лепшы ансамбль”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота zarya.by