Успаміны ў вершаванай паэме

Успаміны ў вершаванай паэме


70-гадовы сябра Таварыства беларускай мовы Аркадзь Курыс з Івацэвічаў паклаў на вершаваныя рыфмы ўспаміны родных ды суседкі Марыі, якая пражыла 102 гады, пра перажытае розных часоў на Івацэвіччыне. Хроніка падзей ахоплівае перыяд з Першай сусветнай вайны і па цяперашні час.

Так, напрыклад, запомнілася Марыі папярэджанне чырвонаармейца пра змену ўлады ў 1939 годзе, кажа Аркадзь Курыс:

- Вы вызваліцеля чакалі, віншую вас, яны прыйшлі,

Але не шчасце вы прыдбалі, а кайданы сабе знайшлі,

Яны вас вызваляць ад волі, ад дабрабыту, ад царквы

І ад такой шчаслівай долі яшчэ наплачацеся вы.

Забыць прайдзецца пра кіўбасы і паляндвіцы смак забыць

Яны загоняць вас у калгасы, каб задарма ў іх рабіць.

Усіх разумных, працавітых пад корань высякуць, тады

Прыгонны лад для паспалітых увядуць на доўгія гады.

Вершаванай хронікай на 52 старонках друкаванага тэксту пад назвай “Роздум” пачаў карыстацца ў сваёй працы мясцовы музей.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя