Разбіраюць будынак даўняй гарадзенскай фабрыкі алоўкаў


З дома па вуліцы Будзёнага, 26 (колішняя фабрыка алоўкаў, адна з чатырох на ўсю Расійскую імперыю) сёння знялі дах. Дом разбіраюць у межах падрыхтоўкі да здаўна чаканага гарадзенцамі пашырэння вуліцы Будзёнага. З гэтай нагоды там таксама вырубаюць дрэвы.

Паводле кнігі “Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы”, дом быў пабудаваны ў 1875-76 гадах, з канца 1870-х там працавала алоўкавая фабрыка з паравым прывадам.

Крыніца: Твой стыль