Перакладчыкі ўспамінаюць Гумянюка

Перакладчыкі ўспамінаюць Гумянюка


У суботу памяць Юркі Гумянюка ўшанавалі ў Беластоку ўдзельнікі швэдзка-беларускага перакладчыцкага сэмінару.

Юрка Гумянюк - беларускі паэт і журналіст з Горадні. Заўсёды элегантны, часта ў капялюшы і з бабачкай.Загінуў трагічна 19 студзеня 2013 году. Нібыта скочыў сам з балькону на ІХ паверсе. Афіцыйная вэрсiя - самагубства. Хаця шмат-хто лічыць, што нехта мог яму ў гэтым "дапамагчы".

У суботу памяць Юркі Гумянюка ўшанавалі ў Беластоку ўдзельнікі швэдзка-беларускага перакладчыцкага сэмінару. У вечарыне ўдзельнічаў таксама былы амбасадар Каралеўства Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё