Гайнаўка запрашае на фестываль царкоўнай музыкі

Гайнаўка запрашае на фестываль царкоўнай музыкі


Пачынаецца 32-гі па ліку міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які традыцыйна праходзіць у Саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы.

Адкрывае фестываль Акадэмічны хор Варшаўскай палітэхнікі і хор праваслаўнай парафіі Успення Маці Божай у Бельску Падляшскім.

Пра сёлетнюю праграму фестывалю гаворыць яго дырэктар, айцец Міхал Нігерэвіч:


- Традыцыйна нашыя парафіяльныя хоры, хоры з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі і Сербіі. У гэтым годзе з пяці краін, пачынаючы з вясковых хораў, скончваючы прафесійнымі акадэмічнымі хорамі. 

Фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” таксама выйдзе па-за межы Гайнаўкі. Усе канцэрты з Сабора Святой Тройцы можна паглядзець у жывым эфіры кабельнага тэлебачання ў Гайнаўцы і ваколіцах.

* * *

Гайнаўка запрашае на міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2013”. Фестываль пройдзе ўжо ў 32-і раз і збярэ шматлікія хоры, між іншым, з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі і Грузіі.

Запрашае дырэктар фестывалю айцец Міхал Нігерэвіч:

– Я шчыра запрашаю ўсіх, хто мае такую магчымасць прыехаць у Гайнаўку. 13-га пачынаем інаўгурацыйным канцэртам. Фестываль будзе адбывацца цягам тыдня. Кожны дзень можна прыйсці і паслухаць. А калі нехта не можа, калі ён з Гайнаўкі або з ваколіц, то можа паглядзець па кабельным тэлебачанні, якое будзе трансляваць у жывую ўсе канцэрты.

Традыцыйна ў саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы выступяць не толькі прафесійныя хоры, але і вясковыя, парафіяльныя. Фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” працягнецца тыдзень, у суботу, 18 траўня, будуць абвешчаныя лаўрэаты.

Фестываль арганізуюцца па бласлаўленні мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя


Фота gazeta.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя