У Гародні прайшла вулічная гульня

У Гародні прайшла вулічная гульня


Гульня была прысвечана 150-й гадавіне паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Шмат мясцінаў горада над Нёманам непасрэдна знітаваныя з лёсам паўстання, яе героямі.

Арганізатар Андрэй Мялешка сабраў 40 гарадзенцаў, якія адгадвалі, шукалі таемныя знакі і набліжаліся да ўласнай перамогі.

- Гэта гульня па гісторыі горада. Гэтым разам гісторыю каля 20 кропак горада звязвала постаць Кастуся Каліноўскага і паўстанне 1863 года. Усе заданні прыходзілі паступова - ты атрымліваеш першае заданне, знаходзіш напісаны на будынку код, які закрывае гэтае заданне. І ты атрымліваеш наступнае. Сама гульня цягнулася для адной каманды тры гадзіны, для ўсіх астатніх - прыкладна чатыры з паловай. За гэты час удзельнікі прайшлі ўсе 20 кропак па горадзе. 

У вулічнай гульні ўдзел прымаў стваральнік картачнай гульні “Паўстанцы” Антось Янкоўскі. «Мясцінаў для пошукаў і адгадак з тэмай паўстання 1863-га года яшчэ багата, - кажа Андрэй Мялешка, - таму гульня будзе мець працяг”.


Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня


Фота Антось Янкоўскі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя