У Падляшскай оперы і філармоніі прайшоў фестываль імя Яна Тарасевіча

У Падляшскай оперы і філармоніі прайшоў фестываль імя Яна Тарасевіча


Адкрыты нанова мінулымі гадамі, цяпер уганараваны. У Падляшскай оперы і філармоні прайшоў фестываль імя Яна Тарасевіча – таленавітага беларускага кампазітара родам з Сакольшчыны.

Кшыштоф Станенда, піяніст:

– Вельмі добрая ідэя, што можна знаёміцца з новымі кампазітарамі, а не толькі граць тых найбольш вядомых, як Моцарт ці  Бетховен.

Дырэктар Падляшскай оперы і філармоніі Рабэтра Скальмоўскі:


– Ян Тарасевіч, які для нас, тых, хто працуе ў Падляшскай оперы і філармоніі, быў сімвалам сілы духу і сілы мастацтва Вялікага Княства Літоўскага.

Эдуард Швайко, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве:

– Вельмі нам прыемна, што есць удзел беларускага боку ў гэтым праекце.

Алег Латышонак, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства:

– Я шчаслівы, што завяршылася шматгадовая праца. Гады веры, што тое, што робім мае сэнс, што Тарасевіч дачакае сваіх дзён і дачакаўся.

Ян Тарасевіч – беларускі педагог, піяніст і кампазітар памёр у Беластоку ў 1961годзе.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота
  • Фота 1/13
  • Фота 2/13
  • Фота 3/13
  • Фота 4/13
  • Фота 5/13
  • Фота 6/13
  • Фота 7/13
  • Фота 8/13
  • Фота 9/13
  • Фота 10/13
  • Фота 11/13
  • Фота 12/13
  • Фота 13/13

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя