|
|
Фестываль асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”
“Лепшае мастацкае афармленне спектакля”, “Жывое слова”, “Музычная драматургія”, “Тэрапеўтычны эфект”, “Жывы гук” і “Велікоднае святло” - у такіх намінацыях былі вызначаныя пераможцы ў Берасці ў рамках міжнароднага штогадовага фестывалю асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”. Па заканчэнні свята тэатраў прайшлі майстар-класы і гала-канцэрт.
Арт-дырэктар фестывалю Таццяна Зарэмба патлумачыла тыя задачы, якія перад сабой ставіла тэатральная пляцоўка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі:
- Кансультацыйны савет вельмі дасканала разглядаў кожны спектакль. Наш фестываль існуе не дзеля таго, каб мы раздавалі месцы, а дзеля таго, каб мы адзін у аднаго вучыліся. І нашы канультацыі мы праводзілі па існых праблемах. З-за таго, што нашыя артысты асаблівыя, кожны мастацкі твор, які паказвалі на сцэне, мы расцэньвалі ў першую чаргу з пункту гледжання тэрапеўтычнага эфекту.
Па выніках фестывалю будзе праведзены фотаконкурс “Тэатр у аб’ектыве”. Дата правядзення будзе паведамлена арганізатарамі бліжэйшым часам.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце