|
|
Сярод яго мэтаў – прыцягнуць да кнігі больш маладых людзей ды падвысіць прэстыж самой прафесіі бібліятэкара. Як кажа бібліятэкарка Анжаліна Масальская з бібліятэкі ў беларускім музеі ў Гайнаўцы, якраз сюды прыходзяць найперш маладыя людзі:
- Гайнаўка - гэта месца, дзе беларускай мовай карыстаюцца ў пачатковых школах і ліцэі. Вядома, гэта моладзь, якая патрабуе мастацкай літаратуры і літаратуры да заняткаў, прыходзяць настаўнікі. Хачу адзначыць, што многія жыхары Беласточчыны, менавіта тыя, якія жывуць на Гайнаўшчыне і цікавяцца гісторыяй сваёй мясцовасці, таксама прыходзяць і карыстаюцца нашым кнігазборам.
Як расказала Анжаліна Масальская, самыя малодшыя чытачы, якія наведваюць бібліятэку ў гайнаўскім музеі, гэта першакласнікі. Самаму старэйшаму чытачу было больш за 80 гадоў.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота brainity.ru