|
|
У Беластоку прайшла вечарына памяці Юркі Гуменюка
Шведскія і беларускія літаратары, дзеячы беларускай меншасці сабраліся разам у галерэі Слендзіньскіх, каб згадаць журналіста і паэта, які заўчасна пайшоў з жыцця ў студзені.
Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч кажа, што Юрка Гумянюк запомніўся як адметны творца і незвычайная асоба.
- Гумянюк у гарадзенскім добрым сэнсе быў вялікім правакатарам. Гэты вечар - спроба пагаварыць пра яго, узгадаць. Ёсць надзея, як нехта казаў, што раптам гэта была памылка і зробленая ім правакацыя, што ён можа з'явіцца зараз і сказаць: "Хоп, а я тут!" Таксама гэты вечар падкрэслівае нашую імавернасць і кароткачасовасць.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Яны Запольскай