|
|
Фестываль еўрапейскага кіно праходзіць у Менску. Ён прымеркаваны да Дня Еўропы, які адзначаюць 9-га траўня.
Ідэю фестывалю нагадвае Рудольф Рышар, кіраўнік аддзела палітыкі і інфармацыі Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі:
- Ідэя — пабудаваць масты паміж Беларуссю і Еўропай. Паказаць не толькі культуру краін-чальцоў Еўразвязу, але і светапогляд людзей, што жывуць у гэтых краінах, якім яны бачаць гэты свет. Гэта таксама садзейнічае ўзаемаразуменню паміж намі.
На 14 стужак, якія будуць паказаныя з 10 па 16 траўня ў кінатэатры “Перамога”, уваход гледачам - вольны. Фестываль еўрапейскага кіно ладзіцца штогод. Сёлета ён праходзіць пяты раз.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск