|
|
У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі не ўзгадваюць пра Кастуся Каліноўскага
У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі пакуль нічога не гаворыцца пра 150-годде паўстання Кастуся Каліноўскага. Хаця менавіта з Івацэвіцкім раёнам звязаны многія падзеі паўстання. Тут ёсць памятныя мясціны, дзе стаяць помнікі загінулым паўстанцам.
Невялікі куточак, прысвечаны Каліноўскаму, абавязкова будзе, кажа Галіна Дылюк, галоўны захавальнік фондаў музея:
– Шыбельная гара ёсць, памяць у народа ёсць. І Касцюшка, і Каліноўскі – ўсё гэта будзе. Тэма «У складзе Расійскай імперыі». Першы экспазіцыйны комплекс – гэта «Паўстанне 1863-1864 гадоў. Кастусь Каліноўскі.» Знайшлі лыжку Кастуся Каліноўскага, яна ў нас будзе ў экспазіцыі, яе знайшлі ў Мілавідах, на месцы баёў.
З неафіцыйных дадзеных, намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Вялікаселец палічыў непатрэбнымі ў музеі матэрыялы пра Каліноўскага. У сувязі са скарачэннем чыноўнікаў, культурай у раёне неўзабаве будзе кіраваць начальнік ідэалагічнага аддзела.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара
На фота: Злева направа Галіна Дылюк і дырэктар музея Раіса Горбач