|
|
«Сівер» – альманах Вялікай Поўначы, які на працягу трох месяцаў ужо быў прэзентаваны ў Беларусі, Украіне, Расіі, а таксама ў Польшчы.
Выданне з'яўляецца лабараторыяй для знаходжання выйсця з крызісу, які пануе ў Беларусі. Таксама там прапануюцца новыя цывілізацыйныя каардынаты для Беларусі: не Захад-Усход як прынята, а Поўнач. Чым ёсць Поўнач, якія ідэі Поўначы, дзе яна знаходзіцца – усе адказы можна знайсці ў першым выпуску альманаха.
Кажа галоўны рэдактар Аляксей Дзермант:
- Канешне, гэта эксперты, навукоўцы, студэнты. Па-другое, гэта людзі, якім сапраўды цікава, хто яны, дзе знаходзяцца, у якой сітуацыі і што рабіць далей, дзеля чаго і куды рухацца. Такім чынам, аўдыторыя, з аднаго боку, прадстаўлена спецыялістамі, а з другога боку, неабыякавымі людзьмі, якім гэта цікава, якія чагосьці шукаюць для сябе і ўласнага развіцця.
Рыхтавалася выданне каля года. Зараз яго можна набыць у менскіх кнігарнях, а таксама праз інтэрнэт. Азнаёміцца са зместам альманаха можна і ў інтэрнэце.
Вікторыя Сцяпановіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота siver.by