У Менск з'едуцца "Каралі дарог"

У Менск з'едуцца "Каралі дарог"


Першы міжнародны фэст "Каралі дарог" прайшоў у 2009 годзе і сабраў цягам дня некалькі дзясяткаў тысячаў гледачоў. Заўтра ўвечары на тэрыторыі аўтарынка "Малінаўка" фэст пройдзе ў другі раз.

Распавядае намеснік выканаўчага дырэктара Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Дзяніс Раманчук:

– На фэсце будзе дрыфт-шоў, які прыйшоў да нас з Японіі, будзе праходзіць чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па автозвуку, будзе выстава кабрыялетаў і іншае. А таксама будзе канцэрт Heavy metal, будуць беларускія фолк-гурты.

Як падкрэсліў Дзяніс Раманчук, арганізатары фэсту падумалі і пра дабрачыннасць: будзе некалькі аўтобусаў з дзецьмі-сіротамі з розных дзіцячых дамоў Беларусі.

Рыгор Сапяжынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя