|
|
“Ой, ішлі валакальнікі” – Крынкі запрашаюць усіх ахвотных у госці. Тут пройдуць трэція рэгіянальныя сустрэчы з велікоднымі традыцыямі.
Як расказала ў нашым эфіры арганізатарка, старшыня таварыства Тэра Інкогніта Ася Чабан, назва мерапрыемства ўзятая са словаў адной з песняў, вядомых у вёсцы Азяраны:
– На нашай тэрыторыі калядавання не існавала, толькі валокалі – хадзілі на пешы і другі дзень святаў ад хаты і да хаты, стукалі ў вокны, спачатку гаварылі вершык, а пасля спявалі песні. Былі спецыяльныя песні для незамужніх жанчынаў, акрамя царкоўных, васкрэсных песняў.
Мерапрыемства “Ой, ішлі валакальнікі” пройдзе ў суботу, 11 траўня, ў Гмінным асяродку культуры ў Крынках. Пачатак у 15 гадзінаў.
Цалкам гутарка з Асяй Чабан у далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя