Сёлетні “Гліняны Вялес” знайшоў свайго ўладальніка

Сёлетні “Гліняны Вялес” знайшоў свайго ўладальніка


20 гадоў Таварыства вольных літаратараў ды ўручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес 2013” прайшло ў Полацку. У Музеі беларускага кнігадрукавання сабраліся не толькі аўтары, але і музыкі.

Як кажа заснавальнік таварыства Алесь Аркуш, ідэі таварыства, у тым ліку рэгіяналізм, актуальныя і цяпер. А сёлетнім атрымальнікам Вялеса стаў Сяргей Рублеўскі, каментуе Алесь Аркуш:

- Каб выдаць кніжку трэба было чакаць 5-6 гадоў у чарзе ў адзіным выдавецтве мастацкай літаратуры, якая выдавала мастацкія кнігі. Які можа быць літаратурны працэс, калі твая кніжка праз 6 гадоў выходзіць? Мы вырашылі, што можам заснаваць сваё выданне, як часопіс “Калоссе”, іншыя такія інструменты літаратурнага працэса, нават літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” і іншыя праекты. 

Таварыства вольных літаратараў паўстала ў 1993 годзе з ініцыятывы літаратара і выдаўца Алеся Аркуша. Тады ж была заснаваная і літаратурная прэмія “Гліняны Вялес”, якая штогод прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу.

Сёлета Вялеса атрымаў Сяргей Рублеўскі за кнігу “Паспець надыхацца”.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя


Фота alesarkush.livejournal.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя