“Басовішча 2013” пакажа шматкультурнасць рэгіёну

“Басовішча 2013” пакажа шматкультурнасць рэгіёну


Агучаныя чарговыя ўдзельнікі сёлетняга фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2013». На сцэну ва ўрочышчы Барык каля Гарадка выйдуць: польскі гурт “Masala”, беларускія “Re1ikt” ды “Vinsent”, а таксама беларуска-польскі сумесны праект “Zabelov & Kinior”.

Як кажа Ілона Карпюк, якая на фестывалі адказвае за кантакты з медыямі, у фармаце фестывалю хочуць паказаць таксама і шматкультурнасць рэгіёну:

- Прадстаўнікі розных культур жывуць на Беласточчыне, таму хочам, каб у фармаце фестывалю гэтая шматкультурнасць была відавочнай. Не толькі ў сэнсе польска-беларускім, бо зразумела, што аддаем перавагу беларускім гуртам і ў Польшчы, і ў Беларусі. Але мы хочам падкрэсліць і шматкультургнасць. І гэта паўплывае на састаў публікі, якая прыйдзе на гэты фестываль.

Фестываль “Басовішча 2013” запрашае ва ўрочышча Барык блізу Гарадка на Беласточчыне 19 і 20 ліпеня. Ужо вядома, што вядоўцам гэтай музычнай імпрэзы будзе музыка і шоў-мэн Аляксандр Памідораў.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя