Берасцейскі тэатр лялек накіроўваецца ў Гародню

Берасцейскі тэатр лялек накіроўваецца ў Гародню


З 10 па 13 траўня берасцейскі тэатр лялек прыме ўдзел у міжнародным свяце-фестывалі “Лялькі над Нёманам”. Тэатр прывязе з сабою спектакль для дарослых “Месяц Сальеры”.

Рэжысёр берасцейскага тэатра лялек Зміцер Нуязін патлучамачыў значэнне ўдзелу ў міжнародным лялечным спаборніцтве:

- Спектаклі для дзяцей і дарослых - гэта падарунак для горада і гледачоў. Гэта таксама нагода сустрэцца ў такі складаны эканамічны час, калі вельмі складана падтрымліваць зносіны. Усе зносіны адбываюцца на адлеглпсці. А цяпер можна прыехаць у госці, пабачыць адзін аднаго, паглядзець хто чым жыве, даведацца пра творчыя дасягненні. Бо зразумела, што на фестываль усе прывязуць свае лепшыя спектаклі.

Усяго на фестывалі ў Гародні прымуць ўдзел 12 калектываў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. Па выніках лялечнага свята будуць адабраныя пераможцы ў трох намінацыях – лепшая праца рэжысёра, лепшая праца мастака-пастаноўшчыка і лепшы акторскі ансамбль.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя