|
|
Выстава “Глыбіня нябёс” маладой гарадзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч адкрылася ў галерэі “У Майстра”. Характэрнымі напрамкамі творчасці мастачкі з’яўляюцца ўсходнія тэхніка і стыль.
Марыне 36 гадоў і толькі зараз яна заканчвае акадэмію мастацтваў. Цягам двух год на яе рахунку ўжо дзясятка персанальных выстаў – выстава “У Майстра” юбілейная. Марына спрабуе сябе ў кітайскай тэхніцы гохуа, дзе неад’емнай умовай ёсць выкарыстанне аўтэнтычных матэрыялаў – пэндзля, паперы і атраманту.
Ян Лялевіч
Крыніца: Твой стыль