|
|
Мікола Купава прэзентаваў праект "Тры партрэты Кастуся Каліноўскага". Ён прысвечаны ўгодкам нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў.
Працы беларускі мастак пагадзіўся выставіць на аўкцыён. Палову атрыманых на аўкцыёне сродкаў Мікола Купава збіраецца перадаць на рэканструкцыю кляштара базыльянаў у Воршы. Помнік віленскага барока ўжо дзесяць гадоў стаіць без даху і разбураецца.
– Гэта абумоўлена і годам нашага героя, тут і юбілей яго. Таскама я хацеў прыцягнуць увагу да гэтай асобы ў нашай гісторыі. І па магчымасці, калі атрымалася б, прадаць, тады хоць нейкія невялікія сродкі маглі б паступаць туды.
Мікола Купава заклікае людзей, якія цікавяцца мастацтвам, а таксама падзяляюць заклапочанасць станам архітэктурнай спадчыны, узяць актыўны ўдзел у дабрачынным аўкцыёне. Падобны аўкцыён праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gazetaby.com