|
|
“Адкрыццё” - першая выстава Уладзіміра Літвінчука
У Бярозе праходзіць выстава жывапісу і керамікі “Адкрыццё” - гэта першая выстава маладога бярозаўскага мастака Уладзіміра Літвінчука.
Паводле водгукаў, даволі паспяхова:
- Добры мастак, неардынарны чалавек, цікавы. Мала таго, што ён малюе карціны, але ён яшчэ і складае вершы, ён спявак, ён ганчар, ён рознабакова развіты малады чалавек. Такі напрамак творчасці, што патрэбны канешне свій глядач, што вельмі глыбокі сэнс у некаторых яго карцінах прысутнічае.
- Уражанні вельмі добрыя. Таленавіты мастак, але ён як і кожны мастак павінен вучыцца. Я жадаю яму творчых поспехаў, для такога маладога мастака - гэта годная выстава.
Выстава працягнецца да канца траўня. Наведвальнікі могуць не толькі паглядзець мастацкія творы, але і набыць іх.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя