Традыцыйны кітайскі жывапіс ад Марыны Эльяшэвіч


Юбілейная аўтарская выстава Марыны Эльяшэвіч “Глыбіня нябёсаў” адкрыецца ў гродзенскай галерэі “У Майстра” 3 траўня.

У Беларусі Марына практычна адзіная, хто прапануе гледачу карціны, створаныя ў экзатычным усходнім кірунку.

Азы традыцыйнага кітайскага жывапісу мастачка засвоіла на семінарах Школы жывапісу У-Сінь маскоўскіх майстроў і цягам году дасягнула майстэрства.

Кітайскі жывапіс мае шматвекавыя традыцыі і неаддзельны ад назіранняў прыроды і побыту чалавека.

За кожнай з’явай замацоўваецца пэўны сімвал: хрызантэмы – вобраз восені, сосны – даўгалецця.

Выявы ландшафтаў, раслін, жывёл, птушак, жанравых сцэн суправаджаюцца каліграфічнымі надпісамі, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай кітайскага жывапісу.

Матэрыял выканання – акварэль, туш і папера.

Адкрыццё выставы Марыны Эльяшэвіч – 3 траўня ў 17.00.

Крыніца: Твой стыль