Кніжная выстава "Экспартны варыянт" адкрыецца 6 траўня


У кнігарні "логвінаЎ" адкрываецца выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”.

Наведнікі змогуць азнаёміцца з  выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе, і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Урачыстае адкрыццё  выставы -- 6 траўня а 19 гадзіне. Выстава працягнецца да 27 траўня.
Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара.

Кнігарнія "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Уваход – вольны.

Крыніца: Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"