М. Сівец: Не першы раз Лукашэнка выступае аўтарам рэпрэсій

М. Сівец: Не першы раз Лукашэнка выступае аўтарам рэпрэсій


Еўрадэпутат, член камісіі замежных спраў Еўрапарламента, Марэк Сівец назваў падзеі ў Мінску 19 снежня гвалтам у цэнтры Еўропы.

Марэк Сівец з’яўляецца таксама намеснікам старшыні еўрапейскіх сацыялістаў у парламенце, якія заўсёды былі прыхільнікамі дыялагу з афіцыйным Мінскам.

– Гэта сітуацыя, якая выклікае асуджэнне, вялікі сум, ды шмат спачування тым, хто стаў ахвярай рэпрэсій. Гэта не першы раз, калі Лукашэнка выступае аўтарам такіх рэпрэсій. У нас была надзея, што пасля кампаніі, якая была крыху спакайнейшай, кампаніі, у якой кандыдаты маглі паказацца, гэтыя выбары будуць крокам у добры бок. Ніхто тут не быў наіўны, ніхто не думаў, што наступіць нейкае радыкальнае выпраўленне сітуацыі. Стаім аднак зараз перад фатальным завяршэннем выбараў – кроў на людзях, людзі ў турмах. Гэта нешта такое, што адкатвае наша ўяўленне пра сітуацыю ў Беларусі некалькі год назад.

РР: Як Еўрапарламент можа паспрыяць, дапамагчы тым людзям, якія знаходзяццца ў турмах?

– Еўрапарламент збярэцца ўжо ў новым годзе, зараз ён развязаўся на два-тры тыдні. Я спадзяюся, што адбудзецца спроба канкрэтных палітычных дзеянняў, асабліва дзеянняў, якія будуць датычыць захадаў па вызваленні ўсіх затрыманых...

Поўнасцю гутарку слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Гутарыла Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

Фота calisia.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя