Фестываль “Спявай з Прымакамі” ў Міхалове

Фестываль “Спявай з Прымакамі” ў Міхалове


Завяршыўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе на І Агульнапольскі фестываль «Спявай з Прымакамі», які праводзіць Цэнтр культуры ў Міхалове. Удзел у фестывалі заявілі індывідуальныя выканаўцы ды калектывы. Як распавядае арганізатар фестывалю і лідар калектыву “Прымакі” Юрка Астапчук, галоўная ідэя мерапрыемства – супольнае спяванне і папулярызацыя беларускай песні.

– Часта бывае, што на нашых канцэртах публіка вельмі файна спявае. І з'явілася ідэя, каб людзі таксама маглі выйсці на сцэну і заспяваць тыя песні, якія яны любяць і спяваюць.

Конкурс адбудзеццца 16 траўня ў Гмінным цэнтры культуры ў МІхалове. Лаўрэат выступіць разам з калектывам «Прымакі» падчас канцэрта «Прымацкая бяседа», які пройдзе ў першую нядзелю жніўня ў Міхалове.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя