Р. Тышкевіч: Будзе прынятая адмысловая заява

Р. Тышкевіч: Будзе прынятая адмысловая заява


Сёння  адбудзецца надзвычайнае паседжанне прэзідыума камісіі замежных справаў польскага Сейма ў справе апошніх падзеяў у Беларусі.

Як паведаміў намеснік старшыні камісіі дэпутат Робэрт Тышкевіч, будзе прынята адмысловая заява ў справе падзеяў у Беларусі.

- У першую чаргу мы будзем дамагацца вызвалення ўсіх затрыманых, забароны ўжывання сілы супраць дэмакратычнай апазіцыі. Будзем звяртацца да польскага ўраду ў гэтай справе, а таксама да ўладаў у Мінску. Мы мусім выяўляць практычную салідарнасць, дапамагаць там, дзе ёсць патрэба, праз дыпламатычныя каналы, ці праз няўрадавыя арганізацыі, якія праводзяць такую дзейнасць - яны мусяць атрымаць дапамогу . Пра гэта будзем дамаўляцца.

Не выключана, што будзе і рэзалюцыя ўсяго польскага Сейма.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя